Шчыра віншуем Арцёма, Ксенію і ўсіх іншых NAVIBAND-аўцаў з заслужанай перамогай! Калі вы не замарыліся яшчэ ад віншаванняў і пытанняў, то адкажыце, калі ласка, і на нашы два: 1. Вы ўжо ведаеце, як пазбавіцца ад лішняга хвалявання на выступленнях у Кіеве? 2. Сёння кожны з вас прачнуўся новым чалавекам? На вашым канцэрце ў нас мы па сваёй ініцыятыве абяцалі вам падтрымку на адборы ў Кіеў, мы свае словы стрымалі! Ксенія, Арцём, моцных вам крылаў для ўпэўненага ўзлету і палёту! Наперад, Беларусь!

Шчыра віншуем Арцёма, Ксенію і ўсіх іншых NAVIBAND-аўцаў з заслужанай перамогай! Калі вы не замарыліся яшчэ ад віншаванняў і пытанняў, то адкажыце, калі ласка, і на нашы два:
1. Вы ўжо ведаеце, як пазбавіцца ад лішняга хвалявання на выступленнях у Кіеве?
2. Сёння кожны з вас прачнуўся новым чалавекам?

На вашым канцэрце ў нас мы па сваёй ініцыятыве абяцалі вам падтрымку на адборы ў Кіеў, мы свае словы стрымалі! Ксенія, Арцём, моцных вам крылаў для ўпэўненага ўзлету і палёту! Наперад, Беларусь!

Артем Лукьяненко: Ведаем. Па-першае, мы казалі, трэба адносіцца к гэтаму з лёгкасцю і…

Ксения Жук: А я буду працаваць, абяцаю, і абдымацца!

Артем Лукьяненко: Мы прачнуліся такія…сур'ёзныя, што лі… Нам трэба было ў ДАІ забіраць машыну! А яшчэ анлайн-сустрэча… Мы ўдзячныя ўсім тым людзям, якія нам пішуць у Інтэрнеце - проста неверагодная колькасць. Прабачце, калі мы пакуль яшчэ не паспелі адказаць, але абавязкова адкажам кожнаму.

Ксенія Жук: Дзякуй вялікі, за такія прыемныя словы… Мы адчуваем гэта і памятаем канцэрт у вашым каледжы. 

 
Смотреть все выпуски

Новости