Айцец Сергій: Першае, што я скажу, такіх тэрмінаў, як ачыстка рода ці ачыстка каранёў у Праваслаўнай царкве няма, малітва за упакаенне ў царкве ёсць. І сэнс, канешне, не ў тым, што мы ачышчаем неяк свой род ці свае карані, сэнс у тым, што мае бацькi, якія ўжо на тым свеце, мая бабуля, якая мяне гадавала, нашы блізкія астаюцца для нас блізкімі і дарагімі, калі яны адыходзяць ад нас у іншае жыццё, мы не перастаём любіць. Калі нам дарагі чалавек, які побач з намі, то мы можам падарыць яму кветкі, падарунак, абняць, суцешыць яго. Мы можам нешла прыемнае яму зрабіць.
Калі чалавек у іншым свеце, то адзінае, што застаецца, толькі шчыра за яго памаліцца.
Гэтую малітву Гасподзь прымае. І ад гэтай малітвы душы атрымліваюць суцяшэнне ад Бога. Калі мы сапраўды любім нашых продкаў, то гэта наша ўнутранная патрэбнасць. Гэта правільна і добра.
Ёсць штодзённыя малітвы за здароўе і спачын. Ёсць такія малітвы як заспачынная літыя, яны звычайна ідуць у дадатку малітваслова. А ёсць спецыяльныя заспачынныя службы ў храме.