Читал, что скоро у вас откроется выставка "Гульні. Игры. Games". Что на ней  будет представлено?

Читал, что скоро у вас откроется выставка "Гульні. Игры. Games". Что на ней  будет представлено?
Сяргей Вечар: Усе вы ведаеце, што мы жывем у прадчуванні  ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў канцы чэрвеня.  І кожны па-свойму рэагуе на гэтую падзею.  Мінск наш становіцца прыгажэйшым, мы знаходзімся ў  раёне стадыёна “Дынама”, дзе і адбудуцца,  там усё навокал зіхаціць. І музей не мог застацца ўбаку  ад гэтай тэмы, тым больш, што прыедзе шмат замежных гасцей. Канечне, большасць з іх будзе на стадыёнах, у піўных барах, але я думаю,  што некаторыя захочуць зайсці  і ў музеі. Усё-такі   прыехалі ў Беларусь і трэба паглядзець,  што гэта за краіна, чым яна багатая. Госці могуць  зайсці ў музеі, якія знаходзяцца побач, - гістарычны, мастацкі, таму мы вырашылі  адгукнуцца на гэтую падзею арганізацыяй выставы, якую так і назвалі (коратка, але зразумела на трох мовах): “Гульні. Игры. Games”. 

У нас ёсць  творы мастацтва (жывапісныя  ў асноўным) і скульптура, якія прысвечаны  спартыўнай тэматыцы  розных перыядаў: савецкага, сучаснага. Некаторыя мы знайшлі ў майстэрнях мастакоў, пакуль яны не з’яўляюцца ўласнасцю  нашага музея.  Зараз ў чатырох залах  першага паверха  заканчваецца мантаж  гэтага праекта. У суботу а 20 гадзіне ў рамках Ночы музеяў мы ўрачыста яго адкрыем разам з прадстаўнікамі спартыўнай грамадскасці. Акрамя саміх  твораў мастацтва, праект будзе мець  і пэўныя інтэрактыўныя элементы. Аўдыя-, відэасродкамі  мы паспрабуем  акунуцца ў папярэднюю эпоху, савецкую, калі  спорт, балет - гэта  было наша ўсё, і паглядзець, як  тады ацэньвалі нашы спартыўныя дасягненні, пакажам трохі тагачаснай хронікі.  Так што будзе цікава! Гэтая выстава  свой шлях пачне ад суботы і  на працягу Гульняў будзе экспанавацца.  

Шаноўныя гледачы, слухачы! Я ад шчырага сэрца   запрашаю ўсіх вас  у  Нацыянальны мастацкі  музей  і на Ноч музеяў, і ўвогуле кожны дзень! Наш музей працуе без выхадных, спецыяльна да лета змяніў  графік, і цяпер мы адкрыты да 20:00 штодзённа. Таму  падчас праменаду па цэнтры Мінска заўсёды можна завітаць і атрымаць пэўную асалоду ад знаёмства з высокім мастацтвам.      

 
Смотреть все выпуски

Новости