26-ая Мінская кніжная выстава стала рэкорднай па ўсіх паказчыках

11 февраля 2019

Амаль 62 тысячы гасцей, 37 краін і 441 удзельнік. 26-ая Мінская кніжная выстава стала рэкорднай па ўсіх паказчыках, гавораць арганізатары. Маштабная падзея завяршылася напярэдадні. Гэтым разам яго прысвяцілі Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням. Упершыню свае стэнды ў нас размясцілі Азербайджан, Украіна, Казахстан, Ізраіль, Польшча, Кітай, Грэцыя. І ўпершыню ў рамках кірмаша прайшоў гастратыдзень і курсіраваў паэтычны аўтобус. Адзначым, Мінская кніжная выстава адкрыла сусветны каляндар кніжных форумаў у 2019 годзе і дала старт мерапрыемствам Года кнігі ў СНД. Ужо 21 лютага наша друкаваная прадукцыя будзе прапанаваная на Вільнюскім кніжным кірмашы.