"Еўрабачанне-2021" - завяршыўся прыём заявак на нацадбор

1 февраля 2021
Белтэлерадыёкампанія завяршыла прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы на "Еўрабачанне-2021". У адрас медыяхолдынга, які традыцыйна выступае арганізатарам праекта, паступіла каля паўсотні кампазіцый. Зараз заяўкі правяраюцца на адпаведнасць правілам міжнароднага конкурсу і палажэнню нацыянальнага адбору. Сёлета механізм выбару пераможца праекта залежыць ад мноства фактараў, у прыватнасці, ад эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце. Нагадаем, "Еўрабачанне-2021" адбудзецца ў маі, яго сталіцай стане Ратэрдам.