5-ы сезон інтэлектуальнага шоу "Я ведаю!" стартаваў на "Беларусь 1"

16 января 2022
5-ы раз у 5 клас. Галоўны брэйн-рынг краіны вярнуўся на экраны тэлевізараў. Напярэдадні адбылася прэм'ера 5-га сезона сямейнага шоу "Я ведаю!". За гэтыя гады са старту тэлевіктарыны свае веды ў студыі праверылі амаль 1250 удзельнікаў. У 132 гульнях было зададзена 5 тысяч пытанняў. І вось праект ізноў сабраў лепшых знатакоў з усіх куткоў  краіны. Ужо сталі вядомыя імёны першых двух фіналістаў з паралелі 5 класаў. Сёння ў эфіры гэтая  ўзроставая група пазмагаецца за званне лепшых. Праверыць свае веды разам з вундэркіндам можаце і вы.

Пяты сезон "Я ведаю!" глядзіце ў выхадныя на "Беларусь 1" у 13:35. Усе выпускі праекта будуць таксама даступныя на сайце Белтэлерадыёкампаніі і на YouTube-канале "Беларусь 1".