Ашуканцы прымусілі брастаўчанку ўчыніць падпал двух аўтамабіляў, пажар у пад'ездзе дома і ў кватэры

12 ноября 2023

Беларусаў працягваюць атакаваць ашуканцы з Украіны, заяўляюць у МУС. Сям'я з Брэста, маці і сын, пазбавілася 100 тыс. рублёў. А яшчэ жанчына стала фігурантам крымінальнай справы.

Паводле звестак міліцыі, 44-гадовая брастаўчанка ўчыніла падпал двух аўтамабіляў, а затым стала віноўніцай пажару ў пад'ездзе дома і ў кватэры. І на злачынства яе падштурхнулі аферысты, след якіх вядзе ва Украіну.

Вядома, што ашуканцы апрацоўвалі свае ахвяры па стандартнай схеме: званок у месенджары лжэправаахоўнікаў і прапанова паўдзельнічаць у спецаперацыі па лоўлі нейкіх злачынцаў. Далей некалькі крэдытаў на сваё імя, а грошы перавесці на пэўны рахунак. У выніку, каб пагасіць даўгі свае і сына, жанчына была вымушана прадаць кватэру. Але псіхалагічны націск і званкі аферыстаў на гэтым не закончыліся.

 

 

МУС выступіла з заканадаўчай ініцыятывай і пасля ўступлення ў законную сілу адпаведнага ўказа кіраўніка дзяржавы атрымае магчымасць блакіраваць сумніўныя фродавыя аперацыі і не дапускаць перавод грошай за межы нашай краіны.