Грамадскі транспарт Жодзіна з красавіка перавядуць з аўтобусаў на электробусы

28 марта 2024

Жодзіна стаў зялёным горадам. Пасажыры грамадскага транспарту з красавіка перасядуць з аўтобусаў у электробусы. Новыя машыны ўжо ў аўтапарку. Сёння іх урачыста прэзентавалі гораду. Нагадаем, напярэдадні таксама абнавіўся і транспарт у Шклове. Два горады ў адным вялікім пілотным праекце, мэта якога - з кожным годам усё больш рэгіёнаў Беларусі пераводзіць на экамашыны. У цэлым ён наглядна дэманструе нашы магчымасці і тыя пункты росту, якія створаны і развіваюцца дзякуючы будаўніцтву Беларускай атамнай электрастанцыі. Святлана Лук’янюк расказала пра попыт на экалагічнасць. Падрабязнасці ў відэа.