Рэкорд не пабіты, але для канца кастрычніка з'ява не незвычайная - у паўночнай частцы Беларусі выпаў першы снег

26 октября 2023

У паўночнай частцы Беларусі выпаў першы снег. У Віцебску вышыня снежнага покрыва зараз складае адзін сантыметр, а ў Сянно да пяці. Ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу прынеслі атмасферныя франты цыклону з цэнтрам над Польшчай.

У найбліжэйшыя дні захаваецца пахмурнае з праясненнямі надвор'е. Часамі чакаюцца ападкі змяшанага выгляду, на асобных участках дарог - галалёдныя з'явы.