Скульптуру "Жывая памяць удзячных пакаленняў" адкрылі ў парку Перамогі

2 июля 2022
Сёння ў сталічным парку Перамогі адкрылі новую скульптуру "Жывая памяць удзячных пакаленняў", прысвечаную савецкім воінам. Помнік народны, бо для яго стварэння дабрачынны фонд Аляксея Талая збіраў па ўсёй краіне савецкія манеты - сімвал агульнага мінулага. 

Скульптура "Жывая памяць удзячных пакаленняў" у Мінску - першая. Аналагічныя помнікі з'явяцца ў Брэсце і Маскве. Іх адкрыццё запланавана на 2023 год.