У падземнай цеплавой сетцы Мінска выявілі каля 250 тэмпературных анамалій

28 марта 2024

Верталёт МНС над беларускай сталіцай з цеплавізарам на борце выканаў інспекцыю гарадскіх цепласетак. Такая працэдура праводзіцца штогод у пэўны тэмпературны "калідор". Для лепшага адлюстравання даных палёты праходзілі ноччу.

Паводле папярэдніх звестак, у падземнай цеплавой сетцы выявілі каля 250 тэмпературных анамалій. На гэтых участках магчымыя пашкоджанні трубаправода.

Спецыялісты вывучаюць атрыманую інфармацыю. Пасля аналізу рамонтныя брыгады выедуць на планавае аднаўленне участкаў сеткі. У месцах з мінімальнымі пашкоджаннямі дастаткова кропкавых зварачных работ. На некаторых аб'ектах правядуць замену элементаў.

Планава сталічныя цепласеткі пераводзяць на новы від трубаправода ПІ-узору з больш устойлівага да карозіі матэрыялу, з дадатковай ізаляцыяй. Зараз пад Мінскам пракладзена каля тысячы кіламетраў такіх труб.