Беларусь наведалі прадстаўнікі Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі КНР

21 апреля 2024

Умацоўваем сувязі з Кітаем. У Беларусі з візітам - прадстаўнікі Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі КНР.

Сёння ў графіку кітайскай дэлегацыі - дом, дзе жывуць выключна беларускія тавары - Першы нацыянальны гандлевы. Прадукцыя - з пазнакай "Зроблена ў Беларусі" - вядомы брэнд пад знакам якасці за мяжой. Аб гэтым партнёры з Паднябеснай ведаюць асабіста, бо "наша" ўваходзіць у топ і на кітайскім рынку. А таму акцэнт - на ўзмацненне знешнеэканамічнай дзейнасці. Мінск працягвае павялічваць абарачэнне паставак у КНР. Прырастаем па прадуктах харчавання, добрыя паказчыкі даюць нашы прысмакі, паспяхова пастаўляем фармпрадукты.

Сустракаў Першы нацыянальны гандлевы гасцінна: госці з Паднябеснай дэгусціравалі беларускі мёд і надоўга затрымаліся ля вітрын з нашым парцалянам, фірмовым зефірам і беларускім ільном. Зрабілі кантрольны закуп цукерак. На суд дэлегацыі прадставілі лепшыя брэнды - ад усіх абласцей і сталіцы.

У міжнародным супрацоўніцтве - і культурныя маршруты. Дэлегацыя Кампартыі Кітая наведала велічны "Мір". Замкава-паркавы комплекс, які захоўвае код беларускай нацыі, пакінуў гасцей пад уражаннем. Эмоцыі ад знаёмства з аб'ектам са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і манументальны сімвал нашай гісторыі зафіксавалі ў часопісе гасцей. Дэлегацыю КНР чакаюць таксама сустрэчы з кіраўніцтвам верхняй палаты беларускага парламента, Адміністрацыяй Прэзідэнта, прадстаўнікамі палітычных партый.