Зборная Беларусі па хакеі U-20 згуляе з камандай зорак Студэнцкай лігі 26 красавіка

26 апреля 2024

Маладзёжная зборная Беларусі па хакеі працягвае выступленне на Кубку Будучыні. Пасля разгромнай перамогі над аднагодкамі з Казахстана - 7:0 - нашы хлопцы сёння рыхтуюцца згуляць з "Зоркамі Студэнцкай хакейнай лігі". Стартавае ўкіданне ўжо ў 11:30, прамая трансляцыя - на тэлеканале "Беларусь 5". У заключным паядынку згуляем з расійскай маладзёжкай. Адзначым, што менавіта беларусы - дзеючыя пераможцы спаборніцтваў. Акрамя таго, у суботу ўсе каманды правядуць турнір у фармаце тры на тры.