Спецслужбы ЗША зноў атрымалі поўную свабоду сочкі за межамі Амерыкі

20 апреля 2024

Кангрэс ЗША яшчэ на 2 гады падоўжыў праграму сочкі "без ордэра" за мяжой, паведамляе амерыканскае выданне "Вашынгтон Пост". Гэты закон дазваляе спецслужбам праслухоўваць і праглядаць электронную перапіску любога, хто здасца ім падазроным. Усе інтэрнэт-правайдэры абавязаныя прадастаўляць разведчыкам татальны доступ да любой прыватнай інфармацыі.