Складаная паводкавая сітуацыя ў Курганскай вобласці Расіі. Узровень вады ў рацэ Табол перавысіў крытычную адзнаку, і вада прыбывае кожную гадзіну. Стыхія працягвае захопліваць дамы і дарогі.
Улады заклікаюць жыхароў Кургана тэрмінова эвакуіравацца.
Усяго ў вобласці падтопленымі лічацца звыш 600 дамоў і больш чым 2 тыс. дач у 25 населеных пунктах.