02.05.2024

По сообщению zviazda.by

У суботу, 4 мая, у гандлёвым доме "Першы нацыянальны гандлёвы дом" напярэдадні прафесійнага свята радыёстанцыі вядучага медыяхолдынга краіны сумесна з Мінгарвыканкамам правядуць яркае музычна-інтэрактыўнае шоу "Дзень радыё!".

Усе, хто ў гэты дзень наведае мерапрыемства, змогуць адчуць сябе героямі прамых эфіраў сур'ёзнага Першага нацыянальнага канала, інтэлігентнага і душэўнага канала "Культура", міжнароднага радыё "Беларусь", 100 %-хітовага "Радыус FМ" і самага рокавага радыё "Сталіца". А яшчэ на працягу дня радыёвядучыя будуць распавядаць, як можна стаць шчаслівымі ўладальнікамі каштоўных прызоў з фірменнымі лагатыпамі радыёканалаў.

А ўпрыгожаць сустрэчу выступленні творчага аб'яднання музычных калектываў Белтэлерадыёкампаніі - Сімфанічнага аркестра, Акадэмічнага хору і ансамбля народнай музыкі "Бяседа", а таксама шэрагу любімых артыстаў беларускай эстрады і самых папулярных рок-гуртоў краіны! Таму абавязкова зазірніце 4 мая ў Першы нацыянальны гандлёвы дом, каб стаць часткай маштабнага свята. Пачатак у 14.00, і ўваход свабодны.