Якія актуальныя пытанні хвалююць будучых кіраўнікоў - "Заліковая размова" адбылася ў Акадэміі кіравання

У канфлікце ва Украіне зацікаўлена толькі Амерыка. Яна прывыкла нажывацца на такіх рэчах.  Гэта заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, адказваючы на пытанні студэнтаў Акадэміі кіравання падчас "Заліковай размовы". Будучыя кіраўнікі цікавіліся ваенна-палітычнай сітуацыяй вакол Беларусі і сацыяльна-эканамічным развіццём у сумежных дзяржавах. Шмат увагі надалі рэалізацыі моладзевых ініцыятыў, а таксама падтрымцы моладзі на першых рабочых месцах. Максім Рыжанкоў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларуси: Заліковая  размова на тое і заліковы - для  маладых людзей  гэта ў нейкай меры залік, як яны могуць сябе падаць, пытанні задаць, узровень грамадзянскасці праявіць. А для мяне гэта нават іспыт дзесьці, таму што з моладдзю заўсёды няпроста. Гэта не размова ў адзін бок, гэта дыялог, і моладзь не скаваная стэрэатыпамі, яна можа задаць любое пытанне, любыя каментарыі сабе можа дазволіць, любыя, нават самыя немагчымыя для чалавека, ідэі прапанаваць, і трэба быць да гэтага гатовымі. Данііл Баранавіцкі, студэнт Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі: Мне як будучаму кіраўніку неабходныя зносіны з прадстаўнікамі ўлады, каб даведацца аб іх працы, аб іх службе, аб іх замежных кантактах, аб тым, як прыйшлі ў прафесію. Гэта і пытанні Усебеларускага народнага сходу, і пытанні нашай дэбатнай лігі, гэта і пытанні праектаў "Мінская змена", "100 ідэй для Беларусі" - спектр пытанняў разнастайны. Дзмітрый Муравейнікаў, сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі: Мы бачым, што дзяржслужачыя зацікаўлены, каб размаўляць з моладдзю на роўных, бо менавіта такі дыялог дапамагае даносіць пытанні. Нас чуюць, вырашаюць праблемы, якія ўзнікаюць у моладзі. Сустрэча была ў фармаце дыялогу. Пытанні, якія патрабуюць дапамогі ў вырашэнні - збірае арганізацыя БРСМ пры Акадэміі кіравання. Чытайце таксама:  Делегация Беларуси примет участие в зимней сессии ПА ОБСЕ в Вене Савиных: Задача для нашего региона - новая индустриализация Президентские выборы в США определят судьбу Украины
21.02.2023 22:00

У канфлікце ва Украіне зацікаўлена толькі Амерыка. Яна прывыкла нажывацца на такіх рэчах.  Гэта заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, адказваючы на пытанні студэнтаў Акадэміі кіравання падчас "Заліковай размовы". Будучыя кіраўнікі цікавіліся ваенна-палітычнай сітуацыяй вакол Беларусі і сацыяльна-эканамічным развіццём у сумежных дзяржавах. Шмат увагі надалі рэалізацыі моладзевых ініцыятыў, а таксама падтрымцы моладзі на першых рабочых месцах.

Максім Рыжанкоў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларуси:

Заліковая  размова на тое і заліковы - для  маладых людзей  гэта ў нейкай меры залік, як яны могуць сябе падаць, пытанні задаць, узровень грамадзянскасці праявіць. А для мяне гэта нават іспыт дзесьці, таму што з моладдзю заўсёды няпроста. Гэта не размова ў адзін бок, гэта дыялог, і моладзь не скаваная стэрэатыпамі, яна можа задаць любое пытанне, любыя каментарыі сабе можа дазволіць, любыя, нават самыя немагчымыя для чалавека, ідэі прапанаваць, і трэба быць да гэтага гатовымі.

Данііл Баранавіцкі, студэнт Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі:

Мне як будучаму кіраўніку неабходныя зносіны з прадстаўнікамі ўлады, каб даведацца аб іх працы, аб іх службе, аб іх замежных кантактах, аб тым, як прыйшлі ў прафесію. Гэта і пытанні Усебеларускага народнага сходу, і пытанні нашай дэбатнай лігі, гэта і пытанні праектаў "Мінская змена", "100 ідэй для Беларусі" - спектр пытанняў разнастайны.

Дзмітрый Муравейнікаў, сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі:

Мы бачым, што дзяржслужачыя зацікаўлены, каб размаўляць з моладдзю на роўных, бо менавіта такі дыялог дапамагае даносіць пытанні. Нас чуюць, вырашаюць праблемы, якія ўзнікаюць у моладзі.

Сустрэча была ў фармаце дыялогу. Пытанні, якія патрабуюць дапамогі ў вырашэнні - збірае арганізацыя БРСМ пры Акадэміі кіравання.


Чытайце таксама: 




Подписывайтесь на канал "Беларусь 1" в Яндекс.Дзен


Будьте в курсе актуальных событий с Телеграм-каналом ATN-NEWS


Читайте также:


Интересное в сети


Предложи новость


*2+3 =


(Максимум символов: 3000)
Осталось символов

[ Добавить еще ]
*2+3 =