Заўтра магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад слабаўзбуранага да ўзбуранага.
Некалькі народных прыкмет: вецер, іней або туман у гэты дзень - да ўраджайнага лета. Чырвоныя аблокі пры захадзе сонца - да ветру. Дзьмухавец заквітнеў - нарэшце, прыйшла вясна.
Цікавая інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Шаркаўшчыне ў 1984 годзе - больш за 7 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1950-м - у Брэсце тэрмометры паказалі амаль 31 градус вышэй за нуль.