Гомельскі рэгіён ва ўборачнай выйшаў на фінішную прамую

15 августа 2019

Засталося сабраць каля 17 працэнтаў плошчаў. У лідарах - сем паўднёвых раёнаў. Там аграрыі ўбралі збожжа і зернебабовыя культуры больш як на 90 працэнтах плошчаў. З гаспадарак, дзе палі ўжо ўбраныя, тэхніку перакідваюць на астатнія ўчасткі. Сёлета добрыя тэмпы ўборкі ў рэгіёне паказваюць газаматорныя камбайны. На гомельскіх палях іх восем. Тэхніка працуе хутчэй за дызельныя аналагі. Пры гэтым яна больш экалагічная і эканамічная для сельгаспрадпрыемстваў. Для дазапраўкі на месцах працуюць спецыяльныя перасоўныя станцыі.

У цэлым план па нарыхтоўцы збожжа ў Беларусі выкананы больш як на 80 працэнтаў. Паводле прагнозу, уборачная ў краіне павінна завяршыцца да канца жніўня.