У Магілёўскім рэгіёне сёння віншавалі першы раён статысячнік - Шклоўскі

26 августа 2019
Уборка хлеба ў Беларусі на фінішным адрэзку. Засталося апрацаваць лічаныя гектары. Працягваюцца і ўшанаванні лепшых з лепшых. У Магілёўскім рэгіёне  сёння віншавалі першы раён статысячнік - Шклоўскі.

У агульны каравай рэгіёна  ўнёсак зрабілі 13 сельгаспрадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак. Многія з іх  па праве носяць званне беларускіх брэндаў  па якасці вытворчасці і колькасці перадавікоў. "Александрыйскае", "Амкадор-Шклоў", "Газавік-Сіпакова". Ад імя раённага і абласнога выканкамаў, а таксама прафсаюзаў  лідарам уборачнай  (камбайнерам, вадзіцелям)  уручылі падзякі і прэміі.

Падарункам працаўнікам Шклоўскага раёна  стаў вялікі канцэрт у абноўленым Цэнтры культуры аграгарадка Гарадзішча заслужанай артысткі Беларусі Ірыны Дарафеевай.