20 красавіка ў Беларусі пройдзе маштабны марафон па добраўпарадкаванні - рэспубліканскі суботнік

19 апреля 2024

Маштабная акцыя па навядзенні парадку запланавана ў працоўным календары беларусаў на заўтра, 20 красавіка. Да рэспубліканскага суботніка далучыцца і сталіца. Кіраўніцтва горада, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, моладзь і проста актыўныя жыхары Мінска будуць займацца добраўпарадкаваннем двароў, паркаў і сквераў. Яны высадзяць новыя алеі, адновяць дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, таксама будуць працаваць на будаўнічых аб'ектах, прывядуць у парадак помнікі і воінскія пахаванні. У маршруце суботніка таксама і месцы адпачынку.

Анастасія Вараб'ёва, намеснік гендырэктара Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі:

Будзе ажыццёўлены рамонт дваровых праездаў - больш чым 2 тыс. м2. Плануецца адрамантаваць і афарбаваць больш за 700 адзінак дзіцячага гульнявога, спартыўнага абсталявання, малых архітэктурных форм.

Марафон чысціні ахопіць і ўсе раёны Мінскай вобласці. Да навядзення парадку далучацца працоўныя калектывы, моладзь, валанцёры. Так, у Пухавіцкім раёне асаблівую ўвагу нададуць дарогам уздоўж трас, таксама прывядуць у парадак месцы баявой і воінскай славы.

"Жыхары нашага раёна ўсведамляюць, наколькі важна праводзіць сёння мерапрыемствы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі. У рамках суботніка на тэрыторыі Пухавіцкага раёна асноўныя мерапрыемствы будуць праходзіць непасрэдна на месцах пахавання, таксама будзе нададзена ўвага цывільным могілкам. Кожная тэрыторыя ўжо вызначана, замацавана, арганізацыі, адказныя за навядзенне парадку, таксама вызначаны", - паведаміла старшыня Пухавіцкага раённага савета дэпутатаў Марыя Клімовіч.

Частку заробленых падчас рэспубліканскага суботніка сродкаў накіруюць на добраўпарадкаванне памятных мясцін і рэканструкцыю мемарыяльных комплексаў.