Беларусь - сацыяльна арыентаваная дзяржава. Раскажам пра прыярытэты, у аснове якіх ляжыць клопат пра людзей

25 апреля 2024

Беларусь - сацыяльна арыентаваная дзяржава. Усе законы прымаюцца для людзей, арыенцір - чалавек і яго дабрабыт. Падрабязнасці ў Вікторыі Шарковай.

Калі ў 1996-м на I УНС вызначалі курс, як рухацца далей, то ў далейшым ужо толькі ганарыліся поспехамі. Атрымалі поспех і ў харчаванні, і ў выпуску прамысловай прадукцыі, яе экспарце. Пастаянна прымаліся новыя рашэнні па стварэнні сацпраграм і бесперапынным інвеставанні ў сям'ю.

Вялізную ўвагу дзяржава надае шматдзетным сем'ям, працуе шэраг праграм. Адна з іх - "Сямейны капітал". З 1 студзеня гэтага года ён складае 31 480 рублёў. Ужо адкрыта больш як 136 тысяч дэпазітных рахункаў. Скарыстацца сродкамі можна датэрмінова. У асноўным грошы накіроўваюць на будаўніцтва жылля, аплату навучання або неабходнае лячэнне. Праграма даказала сваю эфектыўнасць: колькасць шматдзетных сем'яў апошнія гады вырасла - ужо ў Беларусі іх больш як 122 тысячы.

Ахова мацярынства і дзяцінства - сур'ёзная запамога.

Але пенсіянерам (а гэта чвэрць насельніцтва краіны) таксама ўвага рублём. Сярэдняя пенсія па ўзросце ў параўнанні з лютым 2021 года вырасла на 50 % - да 770 рублёў. А калі паглыбіцца ў гісторыю, на момант I УНС яна складала 34 долары. Рост у 7 разоў!

Людзі-рэтра, актыўныя і мудрыя - так самі сябе беларускія пенсіянеры і апісваюць. Яны іграюць у тэатры, спяваюць і нават вывучаюць англійскую мову. Усё гэта нацыянальная стратэгія "Актыўнае даўгалецце - 2030". Яе задача - уключыць пажылых людзей у жыццё грамадства і стварыць умовы для рэалізацыі іх патэнцыялу.

Пастаянна ствараюцца і новыя праекты на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацабслугоўвання. Гуртковай і клубнай дзейнасцю па краіне ахоплена больш як 5 тысяч чалавек.

Выбудаваць сістэму дзяржаўнай улады, якая дазволіла б падняць краіну з руін 28 гадоў таму здавалася задачай архіскладанай. І тое, што тады здавалася невыканальным, зараз рэальнасць. Экспарт, будаўніцтва жылля, харчовая бяспека - кіты, на якія і ў далейшым будзе абапірацца Беларусь.

Якія б штормы ні разгульваліся вакол меж, як бы ні прасавалі краіну санкцыямі, нашы прыярытэты застаюцца непарушнымі. Гэта сацыяльная арыентаванасць, у аснове якой ляжыць клопат пра чалавека.