Кадравы панядзелак: 16 чалавек занялі вакантныя пасады ў Беларусі

22 апреля 2024

Насычаная праграма панядзелка ў Палацы Незалежнасці: Прэзідэнт падпісаў шэраг кадравых рашэнняў. У спісе прызначэнцаў 16 прозвішчаў. З іх дзве пасады кіраўнікоў міністэрстваў. "Час выбраў нас", - скажа Прэзідэнт. Год простым не будзе і палітычна, і эканамічна.

Новыя людзі паедуць у рэгіёны. Адразу 3 старшыні камітэтаў па сельскай гаспадарцы (і намеснікі) узначаляць асобныя раёны, на зямлі патрэбныя адукаваныя людзі.  

Пасол Беларусі ў Бразіліі вернецца ў Мінск на павышэнне. І яшчэ адзін рух у бок Мінска - урачы з Магілёўскай вобласці стануць новымі намеснікамі міністра аховы здароўя.

Звяртаючыся да кіраўнікоў мясцовай улады, "вы прэзідэнты гэтых тэрыторый" - так акрэсліць кола паўнамоцтваў прызначэнцам Аляксандр Лукашэнка. Але і адказнасць будзе такой жа. Нюансы кадравага дня ў Кацярыны Круталевіч (відэа).