У Беларусі матдапамогу да 9 Мая атрымаюць 8 400 ветэранаў

22 апреля 2024

Матэрыяльную дапамогу да 9 Мая атрымаюць 8 400 ветэранаў. У юбілейны год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сумы значна павялічаныя - практычна ўдвая. Так, па 4 тыс. рублёў атрымаюць інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама тыя, хто ўдзельнічаў у баях супраць японскай арміі. Узнагароджаным ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле, і іншым грамадзянам за заслугі ў ваенны час прадугледжана па 2 тыс. рублёў. Члены сем'яў вайскоўцаў, якія прапалі без весткі, а таксама былыя вязні фашызму атрымаюць па 1 тыс. рублёў.

Выплаты будуць праводзіцца з 25 красавіка па 4 мая. У цэлым на матэрыяльную дапамогу ветэранам прадугледжана 10,5 млн рублёў.