У Раўбічах высадзілі Алею Славы

19 апреля 2024

Вялікі дзень 19 красавіка ў спарткомплексе "Раўбічы". Тут у гонар 50-годдзя Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі адкрылі памятны камень і высадзілі Алею Славы.

18 першых саджанцаў, у ліку якіх вярба, бяроза, яблыні, карагана, некалькі шаўкоўніц, высадзілі кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка, міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Баскаў, сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года, уладальнік Кубка Садружнасці Антон Смольскі і іншыя ганаровыя госці.

Таксама ў рамках высадкі Алеі Славы Віктар Лукашэнка, Сяргей Кавальчук і Дзмітрый Баскаў наведалі цалкам абноўлены корпус адміністрацыйнага будынка "Раўбіч", дзе адкрыліся новыя сучасныя трэнажорная і аэробная залы і значна абнавілася зала гульнявых відаў спорту.