У Рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 2,35 млн чалавек: на дабрачыннасць атрымалася сабраць амаль 16 млн рублёў

27 апреля 2024

2,35 млн жыхароў Беларусі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. На дабрачыннасць атрымалася сабраць амаль 16 млн рублёў. Такія лічбы агучыў Белстат. Як паведамілі ў ведамстве, сёлета беларусы зарабілі на 13 % больш сродкаў, чым у 2023-м.

Рэспубліканскі суботнік прайшоў 20 красавіка. Ва ўсіх рэгіёнах краіны - ад вялікіх гарадоў  да малых населеных пунктаў - прыводзіліся ў парадак мемарыяльныя комплексы, пахаванні воінаў і партызан, цэнтры патрыятычнага выхавання моладзі. Сёлета не выпадкова асаблівую ўвагу надалі навядзенню парадку менавіта на месцах баявой славы. Бо наша краіна рыхтуецца да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.