Аляксандр Лукашэнка: Палёт у космас - найвялікшая перамога нашай Беларусі, народ гэта заслужыў

11 апреля 2024

Дзень, напоўнены незабыўнымі эмоцыямі: эйфарыяй і гонарам, - новая мяжа Беларусі як касмічнай дзяржавы. Марына Васілеўская, першы касманаўт суверэннай рэспублікі, сёння вярнулася на Радзіму.

Цёплыя абдымкі, кветкі, хлеб-соль, словы падзякі і захаплення - так сардэчна з самай раніцы сустракалі беларусы сваю знакамітую зямлячку. "Вельмі рада і шчаслівая ступіць на беларускую зямлю!" - такімі былі першыя словы Марыны Васілеўскай пасля вяртання ў родную Беларусь.

Адразу з аэрапорта Марына адправілася ў Палац Незалежнасці. Там сёння адбылася вельмі прыгожая і кранальная цырымонія ўшаноўвання нашай касманаўткі. А зараз яшчэ і Героя Беларусі! Аднайменны медаль і пасведчанне касманаўта № 1 Марыне Васілеўскай уручыў кіраўнік дзяржавы. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, палёт у космас - гэта найвялікшая перамога нашай краіны, народ гэта заслужыў!

Узнагарод удастоены і тыя, хто датычны да арганізацыі касмічнага палёту, таксама дублёр Анастасія Лянкова і бацькі нашых касманаўтак. Падрабязнасці расказала карэспандэнт Агенцтва тэленавін Ілона Красуцкая (гл. відэа).