"Палескае дэрбі" за пуцёўку ў фінал Кубка Прэзідэнта. Хакеісты "Гомеля" дома прымуць жлобінскі "Металург" у першым матчы паўфінальнай серыі.
Нагадаем, раней на стадыі чвэрцьфіналу "рысі" выбілі з барацьбы гродзенскі "Нёман", выйграўшы ў серыі 4:2. "Ваўкам" жа для перамогі над мінскім "Юнацтвам" хапіла пяць сустрэч - 4:1.
Хто ж набудзе першую "вікторыю" у 1/2 фіналу? Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5" у 19:25.