30 студзеня на "Беларусь 3" пакажуць дакументальны фільм "Бярэзінскі біясферны"

29.01.2024

По сообщению zviazda.by

У аўторак 30 студзеня на тэлеканале "Беларусь 3" пакажуць дакументальны фільм Ігара Бышнёва "Бярэзінскі біясферны" (Беларусьфільм, 2023). Гэты запаведнік быў створаны ў 1925 годзе. А вось чым напоўнена яго жыццё і якія мелодыі там можна пачуць, калі прыслухацца, паказвае кінастужка.


"За 100 кіламетраў на поўнач ад сталіцы Беларусі - горада Мінска, на тэрыторыі Віцебскай і Мінскай абласцей ёсць унікальная прыродная тэрыторыя - Бярэзінскі біясферны запаведнік. Найстарэйшы ў Беларусі, якому спаўняецца 100 гадоў. У гэтых жывапісных мясцінах прыгажуня Бярэзіна нясе свае празрыстыя воды праз глухія лясы і непраходныя балоты. Тут шматтысячныя стаі птушак, якія мігрыруюць, вясной і восенню знаходзяць ідэальныя ўмовы для адпачынку і кармлення. Тут у такаванне глушцоў уплятаюцца вясеннія песні журавоў, няясыцяў і цецерукоў. І, урэшце, менавіта гэтае месца насяляе Вялікая еўрапейская пяцёрка - мара любога натураліста: мядзведзь, воўк, рысь, лось і зубр" - так прэзентуюць фільм на сайце кінастудыі "Беларусьфільм". Кінастужка дазваляе гледачам убачыць прыгажосць роднай прыроды вачамі дакументаліста, кандыдата біялагічных навук Ігара Бышнёва. Абавязкова скарыстайцеся магчымасцю паглядзець "Бярэзінскі біясферны" ў 15.20 у эфіры сацыякультурнага тэлеканала.