"Театральные истории Несвижа", "Еда хоть куда" и трансляции рождественских богослоужений: итоги теленедели

22.12.2023

По сообщению sb.by

На "Беларусь 3" паказалі прэм’еру дакументальнага фільма "Тэатральныя гісторыі Нясвіжа", а праект "Еда хоть куда" тэлеканала "НТВ-Беларусь" атрымаў прэстыжную ўзнагароду


У розныя часы на тэрыторыі Беларусі існавала не менш за 150 замкаў, адметных сваей гісторыяй, архітэктурнымі і ландшафтнымі асаблівасцямі. Ад большасці з іх сення не засталося нават падмурка. Фрагменты і рэшткі некаторых і да гэтага часу чакаюць свайго адраджэння... Але есць выключныя замкі і палацы, фарпосты нашай культуры, якія не толькі цудам захаваліся, але за апошнія гады набралі такую моц, што сталі ўлюбеным месцам турыстаў як з Беларусі, так і з іншых краін. Нясвіжскі замак - адзін з такіх. Спецыяльна для тэлеканала "Беларусь 3" навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж", даследчыкі тэатральнай спадчыны Радзівілаў і музыказнаўцы аб’ядналіся, каб пазнаеміць гледачоў з гісторыямі легендарнага тэатра Уршулі Радзівіл і Пане Каханку. З фільма "Тэатральныя гісторыі Нясвіжа" мы даведаемся ў тым ліку, дзе была створана першая прафесійная трупа і стаяў Нясвіжскі Камедзі-хаўс. 

Знаемства з мінулым 

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік у Нясвіжы адзін з найбольш знакавых аб’ектаў на культурнай карце Беларусі. Менавіта тут зараджалася айчыннае тэатральнае мастацтва. 

У сваей новай дакументальнай стужцы творчая каманда тэлеканала "Беларусь 3" разам з экспертамі прыадкрываюць сакрэты першых беларускіх тэатраў, нагадваюць пра незаслужана забытую беларускую оперу Антонія Радзівіла, а таксама разважаюць, чаму для Уршулі Радзівіл пісаць п’есы і ставіць спектаклі было надта важнай справай. Аўтар сцэнарыя і рэжысер "Тэатральных гісторый Нясвіжа" Ліка Новікава дадае:

- Наш фільм - гэта ў першую чаргу цікавае знаемства з нашым мінулым. Мы расказваем, якім быў тэатр некалькі стагоддзяў таму ў драбнюткіх дэталях: акцеры, сцэна, дэкарацыі, касцюмы... У сярэдзіне XVIII стагоддзя быў пабудаваны стацыянарны тэатр. Выкарыстоўваючы існуючыя макеты, гістарычныя дадзеныя і камп’ютарную графіку, мы паспрабавалі паказаць, якім ен быў у рэальнасці.

У фільме сабраны самыя цікавыя факты пра Нясвіжскі замак, выкарыстаны кадры з архіва Белтэлерадыекампаніі. А вось пастановачныя сцэны зняты з удзельнікамі заслужанага аматарскага калектыву Беларусі "Тэатр імя Уршулі Радзівіл". 

Стравы - на стол! 

Вядучы праграмы "Еда хоть куда" Уладзімір Богдан і дырэктар тэлеканала "НТВ-Беларусь" Кацярына Бірэцкая. 

Тэлеканалу "НТВ-Беларусь", які ўваходзіць у холдынг Белтэлерадыекампаніі, таксама есць чым пахваліцца. Гэтымі днямі праект "Еда хоть куда" стаў лаўрэатам XXI Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь" у намінацыі "Матэрыял года. Відэаматэрыял года". 

Нагадаем, конкурс "Пазнай Беларусь" штогод праводзіцца Міністэрствам спорту і турызму сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызму з мэтай фарміравання іміджу Беларусі як краіны, спрыяльнай для развіцця турызму. У гэтым сезоне ў 13 намінацыях былі прадстаўлены 834 працы. Cярод 95 творчых прац у намінацыі "Матэрыял года. Відэаматэрыял года" адным з лепшых назвалі праграму "Еда хоть куда". 

Каманда праекта ставіць перад сабой амбіцыйную задачу: скласці падрабязную гастранамічную карту нашай краіны. Для гэтага яна знаходзіць сапраўдныя нацыянальныя кулінарныя прысмакі, а таксама знаеміць гледачоў з гісторыяй і традыцыямі рэгіена, раена і нават маленькага мястэчка альбо паселка. Дзе можна цікава правесці час і прадэгуставаць новыя стравы? На гэтае пытанне адказвае вядучы праекта Уладзімір Богдан, які ўвесь час актыўна падарожнічае па Беларусі. 

Ну а нам застаецца дадаць, што "Еда хоть куда" выходзіць на тэлеканале "НТВ-Беларусь" кожную нядзелю.

Сіла слова

Да свята Нараджэння Хрыстова па календары каталіцкай канфесіі 24 і 25 снежня Белтэлерадыекампанія арганізуе трансляцыі калядных набажэнстваў. 

У калядную куццю вернікаў запрашае да экранаў тэлеканал "Беларусь 1". 24 снежня ў 22:20 тут пачнецца трансляцыя святочнай службы з мінскага Архікафедральнага касцела Найсвяцейшай Панны Марыі на чале з мітрапалітам Мінска-Магілеўскім Іосіфам Станеўскім. А пасля (у 00:05) тэлеканал пакажа калядную службу з Ватыкана з удзелам Папы Рымскага Францыска.

Раніцай 25 снежня (пачатак у 08:50) арцыбіскуп Іосіф Станеўскі павіншуе вернікаў з Раством Хрыстовым на тэлеканале "Беларусь 1". Пасланне і блаславенне Папы Францыска "Гораду і свету" ў 17:15 у трансляцыі з Ватыкана пакажа тэлеканал "Беларусь 3".