Беларусь у пяцёрцы краін - экспарцёраў малочных прадуктаў

21 апреля 2024

Рэалізаваць па максімуме патэнцыял нашага АПК - найважнейшая задача, якую ставіць Прэзідэнт. І вырашаць яе трэба сумеснымі намаганнямі. Тут важны дасканалы падыход да справы ўсіх, хто гарантуе харчовую бяспеку краіны: працуе над вывядзеннем новых гатункаў, працуе ў палях, адказвае за выпуск прадукцыі ў цэхах перапрацоўчых прадпрыемстваў.

Аграрыям ёсць чым ганарыцца. Цалкам забяспечваем сябе харчаваннем, хапае і на экспарт. Прадаём у сотню краін планеты - амаль на 7,5 мільярда долараў. І гэта пры падзенні сусветных цэн. Пагадзіцеся, пра многае гаворыць! Беларусь у пяцёрцы краін - экспарцёраў малочных прадуктаў і ў топ-20 вядучых прадаўцоў мясной прадукцыі.

Але і на дасягнутым спыняцца не трэба. Ад становішча спраў на вёсцы залежыць дабрабыт нашых людзей, харчовая бяспека і ў цэлым - стабільнасць у краіне. Марына Раманоўская - пра тэхналогіі, дысцыпліну і людзей, якія ўмеюць працаваць.