Усяго 4% плошчаў засталося ўбраць беларускім аграрыям

19 августа 2015

На гэтую хвіліну вага каравая складае 8 мільёнаў 175 тысяч тон збожжа. Па традыцыі лідарам уборачнай стала Мінская вобласць. Сталічны рэгіён намалаціў больш як 2 мільёны тон збожжа. За ім ідзе Гродзенская вобласць, на рахунку якой звыш 1,5 мільёна тон. Мільянерамі сёлета сталі Брэсцкая, Магілёўская і Віцебская вобласці. Перасягнуць запаветную планку не ўдалося гомельскім аграрыям, прычым, яны ўжо завяршылі ўборачную. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 39,1 цэнтнера з гектара.