26 красавіка ў Беларусі ўспамінаюць трагедыю на Чарнобыльскай АЭС

26 апреля 2024

Беларусь сёння ўспамінае трагедыю на Чарнобыльскай АЭС. 38 гадоў таму адбылася найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа, якая падзяліла жыцці мільёнаў людзей на да і пасля.

Радыеактыўнае воблака закранула больш як 20 краін. Але ў найбольшай ступені пацярпела Беларусь - амаль чацвёртая частка ўсёй тэрыторыі. Больш як паўмільёна чалавек прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Першымі, хто сутыкнуўся з нябачнай, але смяротнай небяспекай, былі самі супрацоўнікі атамнай станцыі, а таксама ратавальнікі. Адключэнне абсталявання, разбор завалаў, ліквідацыя ачагоў узгаранняў і многае іншае. Адзін з першых ратавальнікаў, хто апынуўся на месцы трагедыі, быў выхадзец Гомельскай вобласці - 25-гадовы Васіль Ігнаценка. Камандзір аддзялення ваенізаванай пажарнай часці Прыпяці атрымаў смяротныя дозы радыяцыі. Паводле традыцыі беларускія ратавальнікі ў гэты дзень правядуць жалобны мітынг, аддаючы даніну памяці ля мемарыяла Ігнаценку ў Мінску.