Паліна Шуба

Шуба Паліна Сяргееўна


Вядучая праграм "Панарама", "Галоўны эфір".


Нарадзілася ў г. Старыя Дарогі Мінскай вобласці. У 2011 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці "эканаміст-маркетолаг у дрэваапрацоўчай галіне".


У 2011 годзе прыйшла на тэлебачанне ў Агенцтва тэленавін. Пачынала вядучай "Навін", далей - "Панарама", а з 2015 года - "Галоўны эфір".


У 2015 годзе як лепшая вядучая штодзённай інфармацыйнай праграмы адзначаная нацыянальнай прэміяй "Тэлевяршыня".


Каля 15 гадоў прафесійна займалася харэаграфіяй.