Вядучы праграм "Панарама", "Навіны", "Навіны. Цэнтральны рэгіён".
Нарадзіўся ў Мінску. Па асноўнай спецыяльнасці - акцёр і рэжысёр.
Дадаткова скончыў вышэйшыя эканамічныя курсы.
У СМІ з 1999 года. Працаваў выпускаючым рэдактарам радыёстанцыі "Стыль", карэспандэнтам радыё "Сталіца", вядучым дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання радыё "Мінск", "Бі-Эй", "Мелодыі стагоддзя" і "Юністар".
Першы тэлевізійны досвед атрымаў у Белтэлерадыёкампаніі ў праграме "Цёмны пакой".
Працаваў у ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" вядучым праграмы "Сталкер" і "Раніца. Студыя добрага настрою".
З 2013 года - вядучы тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" Белтэлерадыёкампаніі.
Адзначаны падзякамі міністра абароны Рэспублікі Беларусь.
Жанаты. Сын Мікіта.