Навум Гальпяровіч

Навум Гальпяровіч нарадзіўся ў Полацку. 

Аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы. Асобныя творы перакладзены на рускую, украінскую балгарскую, румынскую, кітайскую і польскую мовы. Аўтар песень, музыку да якіх пісалі народныя артысты Беларусі В.Іваноў, Э.Зарыцкі, кампазітары У.Буднік, В. Сярых, А.Сямёнаў, М.Пятрэнка, М.Яцкоў і інш. Аўтар сцэнарыяў папулярных радыёперадач і тэлефільмаў.

Намеснік дырэктара канала “Культура” Беларускага радыё.

Член Прэзідыума Беларускага фонда культуры,праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага Саюза журналістаў, старшыня рэспубліканскага таварыства “Беларусь-Арменія”. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Ганаровы грамадзянін Полацка і Наваполацка.