Святлана Панкратава

Праграма "Навіны надвор'я" на беларускай мове.

Нарадзілася 27 студзеня 1967 года ў г. Мінску.

Вучылася ў БДТМІ (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) па спецыяльнасці "актрыса тэатра і кіно" і ў МІК (зараз Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў) па спецыяльнасці "рэжысёр".

Прыйшла на БТ у 1990 годзе, прайшла кастынг вядучых і працавала дыктарам. У 1991 годзе стала працаваць асістэнтам рэжысёра, а затым рэжысёрам у аддзеле навукова-папулярных і навучальных праграм, прымала ўдзел у запісе літаратурных праграм у якасці вядучай, здымалася ў тэлеспектаклях і рэкламе. 

З 1997 года - вядучая праграмы "Навіны надвор'я".

Замужам, муж Павел, дзеці: дачка Аляксандра, сыны Яўген і Павел.

Вучылася ў спартыўным спецкласе па плаванні, таму басейн любіць і рэгулярна наведвае. У вольны час - веласіпед, для падтрымання формы - фiтнес. Самы любімы і камфортны від адпачынку - усёй сям'ёй на прыродзе, і часцей за ўсё гэта Браслаўшчына.