Кацярына Антонава

Вядучая праграмы "Пін_код".

Нарадзілася ў Оршы Віцебскай вобласці.

З чырвоным дыпломам скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Магістр раманскага мовазнаўства. У 2016 годзе скончыла аспірантуру БДУ, курсы журналістаў і тэлевядучых (Белтэлерадыёкампанія).

На тэлебачанне трапіла ў 2016 годзе па выніках агульнага кастынгу. Працавала вядучай рэаліці-шоу "Універ-шэф", зараз - вядучая моладзевага інтэрактыўнага праекта "Пін_код".

Мадэль, уладальніца тытула "Міс фота" конкурсу "Міс Мінск - 2011".