Някрасава Таццяна Уладзіміраўна
Вядучая праграм "Навіны", "Панарама".
Нарадзілася ў г. Жодзіне Мінскай вобласці.
У 1993 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт з чырвоным дыпломам. На пятым курсе вучобу ў ВНУ сумяшчала з працай перакладчыка ў гандлёвай кампаніі.
У 2004 годзе пасля заканчэння курсаў тэлевядучых прайшла кастынг і была запрошаная ў Белтэлерадыёкампанію на працу вядучай праграмы "Дзелавое жыццё". У 2005 годзе пачала таксама весці і "Сферу інтарэсаў".
Пасля выхаду з водпуску па доглядзе дзяцей стала вядучай "Навін". Таксама вядзе праграму "Панарама".
Шчаслівая маці траіх дзяцей.